Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Мінус 24,8%». Праўладная экспертка агучыла звесткі па дэмаграфіі — яны вельмі песімістычныя (і гэта не перабольшанне)
  2. Экс-падпалкоўнік КДБ, які «зліў» размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, перад этапам у калонію расказаў аднакамерніку, навошта гэта зрабіў
  3. Віктар Бабарыка: З рэжымам неабходна размаўляць
  4. «Абсурдная сітуацыя». Жонка беларуса захацела выйсці з расійскага грамадзянства — аказалася, што яна не можа сабе гэта дазволіць
  5. «Калі ля кінатэатра стаіць 5−7 машын хуткай дапамогі, то ідзе гэты фільм». Расказваем пра самую вядомую ў свеце беларускую карціну
  6. У Крамлі завяршылася сустрэча Пуціна з Уіткафам і Кушнерам, цяпер яны сустрэнуцца з Зяленскім
  7. У Санкт-Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам расійскай арміі — СМІ
  8. «Уратаваў тысячы жыццяў». Памёр вядомы мінскі доктар-анколаг
  9. Подняла фабрику с колен, но все равно села. Кто такая Анна Норкус, которой Лукашенко вручил орден
  10. Лукашэнка адказаў на папрокі ў тым, што Беларусь і Расія да 2030 года рыхтуюцца да вайны супраць NATO і ўсяго Еўрапейскага саюза
  11. «Дэпрэміяваны на 50 рублёў». Беларуска расказала, што ў іх арганізацыі пачалі караць за спазненні. Ці законна гэта — тлумачым
  12. У 2027 годзе ў Беларусі з'явіцца яшчэ адзін аператар сотавай сувязі
  13. ДАІ пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
  14. Лукашэнка заклікае беларусаў забяспечваць сябе самім. Падобна, такія заявы адбіваюцца на дзяржбюджэце
  15. «Атрымліваецца даволі незвычайная карціна». Эксперты заўважылі змены на рынку нерухомасці Мінска
  16. «Позву ў суд атрымала ў раддоме». Пагаварылі з Настай Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці
  17. Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі з малатка амаль за 20 млн рублёў. Высветлілі, хто цяпер ім валодае
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.